Словы тыдня: падлога і столь!
Нашы маленькія даследчыкі сярэдняй групы працягваюць знаёміцца з багаццем роднай мовы. На гэтым тыдні ў цэнтры ўвагі апынуліся два вельмі важныя словы, якія акружаюць нас паўсюль — падлога і столь.
Праз вясёлыя гульні, загадкі і практыкаванні хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі запомнілі новыя словы, але і вучыліся правільна выкарыстоўваць іх у маўленні.